FANDOM


Пяры-перараджэнне
Re-Re-Spawn
Агульная характарыстыка:
Умовы атрымання: Бясконцы арэх павінен аднавіцца двойчы пасля з'ядзенні
Месца атрымання: Кожная эпоха
Версія Plants vs Zombies: Plants vs. Zombies 2: It's About Time
Складанасць дасягнення: Сярэдняя

Пяры-перараджэнне (анг. Re-Re Spawn) — дасягненне з гульні Plants vs. Zombies 2: It's About Time.

Агульнае Edit

Атрымаць дадзенае дасягненне можна, калі Бясконцы арэх двойчы адновіць сваю трываласць пасля з’ядзення. Для гэтага трэба выбраць ровень, дзе адсутнічаюць такія зомбі і робаты, якія здольныя цалкам знішчыць гэту расліну. То бок, не павінна быць такіх зомбі, Гарганцюа, Зомбі з паходняй і Гарганцюа-прэм'ера. Пасадзіце Бясконцы арэх у правую частку лужка, дзе з’явіўся першы зомбі. Дачакайцеся моманту, калі ён з’есць галаграму, і праектар расліны пачне перазагружацца, а потым забіце зомбі імгненна дзейнай раслінай ці грыбам. Пасля гэтага дачакайцеся яшчэ аднаго зомбі на гэтай лініі і паўтарыце вышэйпералічанае. Таксама можна скарыстаць і іншую тактыку, якую можна скарыстаць на апошнім зомбі на роўні: калі зомбі з’есць Бясконцы арэх, які знаходзіцца на клетцы перад ім, пасадзіце яшчэ адну такую расліну, толькі на тую клетку, дзе знаходзіцца сам супернік. Пакуль зомбі будзе кусаць другую расліну, першую ўжо паспее аднавіцца. І калі ён з’есць галаграму гэтага Бясконцага арэха, то потым перамкнецца зноў на першы. Такім чынам, гэта дазволіць аднавіць другі раз галаграму.

Цікавыя факты Edit

  • У назве дадзенага дасягнення «Пера-» выкарыстоўваецца двойчы, што, магчыма, з’яўляецца адпраўкай на ўмову атрымання дасягнення.
  • У Game Center дадзенае дасягненне дае 5 балаў, а ў Google Play — 500 XP.
Дасягненні
Дасягненні Plants vs. Zombies
20 — Ніжэй НуляАбарончая Кукуруза 5Апошняе Стаянне ГазонакасілкаміАстыньАХ-БАХ!ВыбухоўнікДармовы перацДругое жыццёЖудасная калатушаЗазямленнеЗамагільныЗачынены БасейнКавуновая Палоса‎Мужчынская ГазонакасілкаНяма гарошын у басейнеНяма Грыбка Сярод НасНям-ням-нямСкок!Скок!Сляпая вераСонечныя ДніСпытайце мяне пра рэжым вусоўТрапіўся!Узнёслая мудрасцьХатні Лужок БяспекіХуткае ГаленнеЧас Молата!Экспрэс да Пекіна
Дасягненні DS версіі Plants vs. Zombies
Вуліная камандаСвятлоадчувальны
Дасягненні Plants vs Zombies 2: It's About Time
20 — Ніжэй НуляА-нуб-ісКлеткавае АдмаўленнеПрэм'ер-рухавікПера-перараджэннеШчыт на колахЭфект Травы
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.