FANDOM


К.Р.Э.Ветка
Shrimp-250
Агульная характарыстыка:
Трываласць: 75 адзінак здароўя
Зброя: Крэветкавыя лазеры
Кол-ь снарадаў: 30
Шкода: 2-9 ударных ці крытычных адзінак шкоды
Хуткастрэльнасць: Вельмі высокая
Асаблівасці: Выклікае Да.Р.Ё.Галінавае футра
Відэа
S.H

S.H.R imp

К. Р. Э. Ветка (анг. S.H.R.Imp) — адзін з касцюмаў Чорцюка у гульні Plants vs. Zombies: Garden Warfare 2.

Агульнае Edit

Апрануты ва ўніформу, што складаецца з футболкі ў ружовую і чырвоную палоскі з невялікім каўняром і чырвоных портак з ушытымі накаленнікамі, з чорнай дзягай са шматлікімі кішэнямі і спражкай з літарай «Z». Да спіны чорнымі дзягамі прымацаваны рэактыўны ранец, з дапамогай якога ён можа пералятаць на кароткія адлегласці, на галаву апрануты бардова-ружовы шлем з фігурай у выглядзе крэветкі, а ў руках ён трымае два невялікія бластары, якія напамінаюць крэветак.

Апісанне ў кнізе з налепкамі Edit

К. Р. Э. Ветка ці Крэветкавы Хлопчык, як яго завуць сябры, на фактычна з’яўляецца першым (і адзіным) прадстаўніком Адмысловага Гідрарэакцыйнага Чорцюка ці «К. Р. Э. Веткі». Прызначаны для змагання з воднай расліннай жыўнасцю, гэты маленькі хлопец можа выглядаць смешным, аднак ён бярэцца за справу сур’езна.

Гульнявое апісанне Edit

Страляе з двух хуткастрэльных крэветкавых лазераў!

Асноўная зброя Edit

Асноўная зброя К. Р. Э. Веткі — крэветкавыя лазеры. Ён мае хуткую перазарадку ў тры секунды і высокую хуткастрэльнасць. Мае 30 патронаў у абойме, наносячы 3-7 ударных ці крытычных адзінак шкоды, што залежыць ад адлегласці.

К. Р. Э. Веткавае футра Edit

Ён дастае тэлефонную трубку, па якой пачынае нешта казаць, а праз некаторы час на яго валіцца велізарны робат у выглядзе крэветкі, у якога Чарцюк залазіць праз хвост. Трываласць робата — 350 адзінак здароўя. Яго асноўная зброя — крэветкавы прамень, якім К. Р. Э. Веткавае футра наносіць 2-9 адзінак шкоды, аднак праз прыкладна 7 секундаў бесперапыннай стральбы ён можа перагрэцца і астываць каля 4 секундаў. Ён таксама можа ствараць вадзяны цыклон, шкода ад якога роўная каля 1-5 адзінак шкоды, адштурхваючы пры гэтым супернікаў, і рабіць крэветкавыя скокі, пры якіх робат спачатку падскоквае, а потым тараніць мэту і наносіць шкоду ў 37-50 адзінак. Таксама, Чарцюк можа актываваць самаліквідацыю, пасля чаго ён выскоквае з робата, а сам К. Р. Э. Веткавае футра выбухае, наносячы пры гэтым вялікую шкоду найблізкім раслінам і грыбам.

Рады Edit

Для раслін Edit

Сам К. Р. Э. Ветка практычна не ўяўляе сур’ёзнай пагрозы, аднак, калі ён у К. Р. Э. Веткавым футры, імкніцеся трымацца далей ад яго крэветкавых праменяў і ад яго вадзяной віхуры, якая робат стварае з дапамогай хваста. Ці ж можна падысці заблізка і пачаць бегаць вакол яго, не даючы яму сканцэнтравацца на атацы. Таксама, катаховы стрэл Зярновай Кукурузы ці Бомба Боб Чылі Гарохастрэла дапамогуць паскорыць знішчэнне робата. Вельмі эфектыўна будзе яго замарудзіць ці паралізаваць слінамі Зубаціка, Э. М. Персікам Цытрону, замарозкай ці электрычнымі снарадамі.

Для зомбі Edit

Яго хуткастрэльная зброя вельмі эфектыўная супраць такіх павольных і непаваротлівых раслін, як Кактус, Браняваны Зубацік, Металічны Пялёстак ці Жалезны Цытрон, калі ён не складаецца ў шар. Лепш скарыстаць лазерны прамень З-футра на далёкай дыстанцыі, бо калі вораг заблізка, то ён будзе бегаць вакол робата і атакаваць, замінаю сканцэнтраваць на ім асноўны ўдар, таму імкніцеся скарыстаць вадзяны цыклон ці крэветкавы скок асабліва супраць такіх раслін, якія могуць замарудзіць, паралізаваць ці наносіць завялікую колькасць шкоды, як Зерневая Кукуруза ці Цытрон.

Галерэя Edit

Цікавыя факты Edit

  • Назва дадзенага зомбі з’яўляецца гульнёй словаў «shrimp» (бел. крэветка) і «imp» (бел. чарцюк).
  • К. Р. Э. Ветка, Доктар Чэстар, Заолаг, Марскі Біёлаг, Скамянелы Кактус, Паркавы Рэйнджар, Скуба-салдат і Капітан Акулавы ўкус — адзіныя касцюмы, мелыя жывёл ці прадметы ў выглядзе іх на сабе ў якасці зброі, адзенні ці аксэсуараў.
  • Гэта трэцяе магчымасць з’яўлення крэветкі ў якасці аксэсуара на зомбі, першае — галаўны ўбор Крэветкавага зомбі-салдата, другое — гак Капітана Акулавага ўкусу.
  • К. Р. Э. Ветка з’яўляецца ў якасці боса ў заданні Агента Цытрону Двубой.
  • У DLC Могілкавае Вар’етэ яго жывучасць і асноўная зброя былі палепшаны, трываласць Чорцюка — падвышана, а таксама была выпраўлена абмыла, калі зомбі няможна было нанесці шкоду пры адзежа-званку.
Касцюмы
Касцюмы Plants vs. Zombies: Garden Warfare
Гарохастрэл
Агент ГарохЯгадастрэлПлазмавы Гарох
Сланечнік
Іншапланетная Кветка
Зубацік
Гарачы Галінасты ЗубацікТаксічны ЗубацікАгнявы ЗубацікСілавы ЗубацікГраф ЗубацікулаБраняваны ЗубацікЧестарны ЗубацікСтварэнне, якое чмякае
Кактус
Камуфляжны КактусЦытрусавы Кактус
Пяхотнік
Камуфляжны РэйнджарСуперспецпрызВярхоўны ГенералКамандзір ТанкаАрктычны СалдатНябесны СалдатЦэнтурыён
Інжынер
ЗварнікМалярМеханікЭлектрыкВадаводнікЛандшафтны ДызайнерСанітарны Эксперт
Навуковец
ХімікФізікДоктар ТаксічныАстранаўтМарскі БіёлагАрхеолагДоктар ЧэстарПалеантолаг
Касцюмы Plants vs. Zombies: Garden Warfare 2
Гарохастрэл
Агент ГарохПлазмавы Гарох
Сланечнік
Іншапланетная Кветка
Зубацік
Гарачы Галінасты ЗубацікТаксічны ЗубацікАгнявы ЗубацікСілавы ЗубацікГраф ЗубацікулаБраняваны ЗубацікЯкое чмякае СтварэннеАднарогавы Зубацік
Кактус
Камуфляжны Кактус
Пяхотнік
Камуфляжны РэйнджарСуперспецпрызВярхоўны ГенералКамандзір ТанкаАрктычны СалдатНябесны СалдатЦэнтурыёнПаркавы РэйнджарСкуба-салдат
Інжынер
ЗварнікМалярМеханікЭлектрыкВадаводнікЛандшафтны ДызайнерСанітарны ЭкспертРоўдзі З
Навуковец
ХімікФізікДоктар ТаксічныАстранаўтМарскі БіёлагАрхеолагПалеантолагЗаолаг
Чарцюк
К.Р.Э.ВеткаЗ7-чарцюк
Капітан Мёртвая барада
Капітан ПушкуКапітан ПалымянатварыКапітан Акулавы ўкус
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.