Расліны супраць Зомбі ВІКІ community
Advertisement
Увага!
Lawn Mower Тут напісаны тактыкі, якія дазваляюць прайсці роўні без страты газонакасілак. Калі ж вы страцілі ўсё ж адну газонакасілку, то паспрабуйце прайсці ровень, бо часам мае ролю хуткасць пасадкі раслін...

Йети

Дзень (праходжанне) з'яўляецца Незавершанай старонкай на гэтай вікі. Калі ласка, дапоўніце яе, ці Еці з'есці цябе!

Тут напісана праходжанне роўняў лакацыі Дзень. Уяўляюць сабою простыя дзённыя роўні, дзе сонца будзе валіцца проста з неба. Лінія траўнікавай травы будуць адкрывацца з часам, пачынаючы з сярэдзіны.

Ровень 1-1[]

Першы ровень уяўляе сабою самы лёгкі ровень у гульні. Тут усяго адна лінія траўніка і пад канец роўня не будзе вялікай хвалі зомбі. Сярод раслін будзе даступны толькі Гарохастрэл і каб назапасіць на яго сонцы, іх трэба будзе збіраць падальнымі з неба. Самі зомбі не пачнуць ісці пакуль не будзе пасаджана наступная расліна. Такім чынам на гэтым роўні немагчыма прайграць. Па сканчэнні роўня вы атрымаеце Сланечнік.

Ровень 1-2[]

На роўні 1-2 адкрыюцца дзве дадатковыя палосы траўніка: адна зверху і адна знізу ад цэнтральнай. На гэтым роўні вам будзе даступна новая расліна — Сланечнік. Зомбі не пачнуць ісці пакуль вы не паставіце тры Сланечнікі. Першы зомбі пачне ісці з сярэдняй дарожкі, таму як толькі вы назапасіце досыць сонцаў, купляйце Гарохастрэл і ўсталёўвайце яго на другой клетцы сярэдняй дарожкі. Бліжэй да канца гульні ў вас вужэй павінны быць усталяваны Гарохастрэлы ў два шэрагі для кожнай траўнікавай лініі травы, каб паспяхова перажыць вялікую хвалю зомбі.

Ровень 1-1[]

На гэтым роўні расказваюць і паказваюць, як запасіць Сонца, як садзіць расліны і навошта іх садзіць. Вельмі лёгкі ровень, бо даецца ўсяго адна лінія і адзін тып зомбі: Звычайны зомбі, а ў якасці абароны выдаецца Гарохастрэл. Пасля праходжання гэтага роўня выдаецца Сланечнік. Каб яго прайсці, проста збірайце сонца з неба і садзіце Гарохастрэлы ў левую частку лужка.

Ровень 1-2[]

На гэтым роўні даюць новую расліну — Жалезны чалавек-арэх. Тут з'яўляецца Зомбі з конусам, якога можна забіць дадзенай раслінай. Потым ідуць хвалі Звычайных зомбі, пасля знішчэння якіх выдаецца Вішнёвая бомба. Таксама на гэтым роўні з'яўляюцца тры лініі. Дадзены ровень таксама з'яўляецца нескладаным. Пасля праходжання роўня з'яўляецца Доктар Замбос, які страляе маланкамі і знікае. Каб яго прайсці, Зомбі з конусам мы знішчаем Жалезным чалавек-арэхам, а тым часам расстаўляем Сланечнікі ў левай частцы лужка і запасім сонца. Трох Сланечнікаў будзе досыць для Гарохастрэлаў. Першага Гарохастрэла ставім за Жалезным чалавек-арэхам. Пасля забойства Зомбі з конусам мы працягваем запаўняць шэрагі Гарохастрэламі.

Галерэя[]

Відэа[]

Advertisement