Расліны супраць Зомбі ВІКІ community
Advertisement

Гіпнагрыб (англ. Hypno-shroom, рус. Гипногриб) - грыб з серыі гульняў Plants vs. Zombies


Агульнае

Уяўляе з сябе пладовае цела грыбы, якое складаецца з ружовай ножкі, на якой размешчаны чырвоныя спіралепадобныя вочы і невялікі рот, і рознакаляровай капялюшыкі. З'еўшый гэты грыб зомбі пераходзіць на бок раслін і грыбоў, ідзе ў процілеглы бок, кусаючы ўсіх зомбі, пакуль не загіне сам.а

Plants vs Zombies 2: It's About Time

У гэтай гульні ён стаў платным, а яго капялюшык стаў пералівацца. Калі яго пакарміць, то з'еўшы яго зомбі ці робат ператворыцца ў загіпнатызыраванага Гарганцюа з адпаведнай эпохі і будзе ціснуць па адным зомбі на лініі. Калі Гiпнагрыб з'есць зомбі ці робат з падкормкай, то яна адразу выпадзе, як і манеты. Загіпнатызаваны праціўнік пачне есьці надмагіллі.

Кітайская версія Plants vs. Zombies 2: It's About Time

У касцюме пры падкормцы з'еўшы яго зомбі ператворыцца ў загіпнатызыраванага Зомбі з вядром, аднак у касцюме - ператварае ў загіпнатызыраванага Гарганцюа.

Ўзроўні паляпшэння

Узровень 2

Мае на 50% больш магутнасці атакі і здароўя (150% ад пачатковай), а загіпнатызаваныя зомбі і робаты атрымліваюць другі ўзровень паляпшэння.

Узровень 3

Мае на 50% больш магутнасці атакі і здароўя (200% ад пачатковай), а загіпнатызаваныя зомбі і робаты атрымліваюць трэці ўзровень паляпшэння.

Узровень 4

Мае на 50% больш магутнасці атакі і здароўя (250% ад пачатковай), і пры пасадцы можа спрацаваць эфект падкормкі.

Парады

Plants vs. Zombies

Яго лепш выкарыстаць супраць Зомбі-футбаліста і супраць Зомбі-танцора.

Plants vs. Zombies 2: It's About Time

Яго можна выкарыстоўваць наступным чынам: накарміць зомбі Сонечным Бобам, а адразу ж перад ім на гэтай жа клетцы пасадзіць Гіпнагрыб і пакарміць яго, потым зомбі з'ядае грыб, і калі яго будуць кусаць іншыя зомбі, то ён будзе генераваць шмат сонцаў.

Апісанне з Практычнага кіраўніцтва па абароне вашых мазгоў

Гіпнагрыб прымушае зомбі разгортвацца і нападаць на іншых зомбі. Яго можна выкарыстоўваць толькі адзін раз, але Гiпнагрыб вельмі настойлівы малы. Я часам думаю, што з яго атрымаўся б выдатны прэзідэнт ЗША.

Цікавыя факты

  • У Кунг-фу свеце зомбі, які з'еў пакормлены Гіпнагрыб, ператвараюцца ў Гарганцюа з Дома Гульца, а ў рэжыме Бітвы - у Гарганцюа з Цёмных Стагоддзяў.
  • Зомбі пад гіпнозам не паміраюць пры выбухах і ня замарожваюцца. Нават гарошыны пралятаюць міма іх. Але іх забівае выбухам Зомбі з скрынкай. Таксама ў Plants vs Zombies 2: It's About Time яны ядуць магілы, хоць без гіпнозу яны праходзілі міма іх.
  • Калі Зомбі-курыца, Зомбі-індык або Ледзяная ласка ўкусіць Гіпнагрыб, то ён застанецца цэлым, а курыца будзе пад гіпнозам. Гэта можна растлумачыць тым, што для Зомбі-курыцы патрабуецца менш кавалка грыба для гіпнозу. Таксама, кусаючы пакормлены Гіпнагрыб Зомбі-курыцы не ператвараюцца ў Гарганцюа.
  • Гэта першы грыб, які дзейнічае пасля паглынання яго зомбі, другі - Ценегрыб.

Галерэя

Катэгорыя:Расліны Катэгорыя:Грыбы Катэгорыя:Гіпноз

Advertisement