Расліны супраць Зомбі ВІКІ community
Advertisement

Гарлачык (англ. Lily Pad, рус. Кувшинка ) - водная расліна з серыі гульняў Plants vs. Zombies.

Агульнае[]

Саджаецца на водную прастору для пасадкі сухапутных раслін і грыбоў, акрамя Калючкі , Шыпакаменю , Бульбяной Міны , Кветкавага Гаршчка  і Імітатараў гэтых раслін.

Plants vs. Zombies 2: It's About Time[]

У гэтай гульні Гарлачык патрэбна для пасадкі раслін на ваду ў Вялікай Пляжнай Хвалі . Перад прылівам можна садзіць і без яго, але пасля прыліву выжываюць толькі тыя, якія стаялі на гарлачыку. Таксама яго можна садзіць і перад прылівам і пасля прыліва. Некалькі штук ўжо стаяць на некаторых узроўнях Вялікай Пляжнай Хвалі. Пры падкормцы яна стварае чатыры Гарлачыкі з усіх бакоў вакол сябе.

Цікавыя факты[]

  • Без яго на водным прасторы можа абысціся толькі Спляценне багавіння , Морагрыб , Гуакадыл , Прывідны Перац (аднак у гульні Plants vs. Zombies: Journey to the West Гарлачык для яго ўсё ж патрабуецца), Круцельная бручка , Малы лотас , Сілавая капуста і іх імітатары .
  • Калі пасадзіць на яго Грыб лёсу , то Гарлачык будзе знішчаны, а на вадзе апынецца кратэр. Кратэр thumbзнаходзіцца на дне басейна, але чамусьці ўсё роўна нельга саджаць туды расліны і грыбы.
  • У Plants vs. Zombies Online ёсць баг: калі на гарлачык пасадзіць расліну, яна аказваецца пад ім.
  • Гарлачык, Кветкавы Гаршчок , і іх імітатары , вытрымліваюць сем укусаў замест шасці, у той час, як звычайныя расліны і грыбы вытрымліваюць толькі шэсць укусаў.
  • У DS-версіі Гарлачык проста стаіць на вадзе, не калышучы уверх-уніз.
  • У Plants vs. Zombies 2: It's About Time Гарлачыкі можна саджаць не толькі на водныя ўчасткі, але і на сухапутныя, але толькі да лініі з водарасцяў і ракавінак.
  • Гэтая расліна мужчынскага полу.
  • Гэта адзіная расліна, якую не можа засмактаць Падводны Замбот-акулатронік .
  • У Plants vs. Zombies 2: It's About Time яго краю загнуты, што робіць яго падобнага на платформу.

Галерэя[]

Advertisement