FANDOM


Выпарэнне
EvaporateH
Агульная характарыстыка:
Апісанне: Ці ведаеце вы, што расліны складаюцца на 62% з вады? Гэта ўжо не актуальна
Першае з'яўленне: Пры куплі
Асаблівасць: Знішчае пашкоджаную расліну ці грыб і дадае карту ў калоду зомбі-герою
Кошт: 1 мозг
Выпарэнне (анг. Evaporate) — суперпрыём з гульні Plants vs. Zombies Heroes.

Агульнае Edit

Уяўляе з сябе згустак вады, што ўстае ўгару. Пры выкарыстанні знішчае абраную расліну ці грыб, калі яму была нанесена шкода, а таксама дадае ў калоду зомбі-героя карту.

Рады Edit

Для раслін Edit

Яго пераважна скарыстаюць зомбі-героі класы жудасныя, аднак ёсць яшчэ імавернасць з’яўлення дадзенага прыёму ў герояў кемлівага ці вар’ята класаў, бо ёсць невялікая імавернасць з’яўлення прыёму Выпарэнне з дапамогай Эўрыкі, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца пры блакаванні атакі ў Прафесар Мазгавы шторм, пры актывацыі здольнасці Квазар-чараўніком ці пры выкарыстанні прыёму Глыбакадумны кацялок. Аднак вы можаце скарыстаць Мазгавы банан, з дапамогай якога супернік губляе ўсе свае мазгі, каб згуляць на апярэджанне. Парасонавы Ліст са здольнасцю каманду абароніць расліну ці грыб як на сваёй лініі, бо і на суседніх ад уплыву Выпарэння. Ці ж проста можна аднавіць ці павялічыць трываласць, скарыстаючы такія прыёмы, як Вегетацыйная мутацыя, Гейзер, Другое самае лепшае така ўсіх часоў, Угнаенне ці Павелічэнне, а таксама скарыстаючы такія расліны і грыбы, як Алоэзаўр і Усё большы грыб. Чарнавокі Гарох і Спортак не дадуць скарыстацца дадзеным прыёмам, бо, калі зомбі-герой гэта зробіць, яны актывуюць здольнасці. Арэхі-незабудкі і Пітая Цёмнай Матэрыі павялічаць кошт дадзенага прыёму, што абцяжарыць яго выкарыстанне.

Для зомбі Edit

Калі вы бачыце на лужку пашкоджаную магутную расліну ці грыб, вы можаце яго знішчыць з дапамогай дадзенага прыёму, але калі яму не было нанесена ніякай шкоды, то вы можаце спачатку скарыстаць такія прыёмы, як Вадаводнік на тарзану, Тортавы выбух, Курыная з’ява ці Гнеў Замбота, а пасля скарыстаць Выпарэнне. Таксама вельмі эфектыўна скарыстаць яго супраць раслін, што падвышаюць свае паказнікі кожны ход, як Падвоеная Мята ці Струк Гароху, ці якія падвышаюць іх пры пашкоджанні, як Якая зімуе Мядзведжая ягада, супраць абарончых раслін, як Вадзяны Каштан, Сценарэх ці Люстраны арэх, а яшчэ супраць раслін і грыбоў, на якіх былі ўжыты прыёмы Коркавы шчыт ці Каранёвая сцяна, але ім усё-такі до гэтага паспелі нанесці шкода. Найлепей яго скарыстаць разам з Настаўнікам зомбалогіі, бо яна зніжае кошт усіх зомбі-прыёмаў на адзін мозг.

Галерэя Edit

Цікавыя факты Edit

  • Спачатку дадзены прыём павінен быў звацца «Water Blob» (бел. Вадзяная кропля).
  • З версіі 1.2.12 Выпарэнне стала абмежаваным у выкарыстанні Электрычным бугала і Несмяротнай Мартіцыяй.
  • Выпарэнне, Міжзоркавая паляўнічая за галовамі і Лёткія зомбі-мышы — адзіныя карты ў класе Жудасныя, якія могуць дадаваць карты ў калоду зомбі-героя.
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.