FANDOM


Абарончая Кукуруза 5
Defcorn 5
Агульная характарыстыка:
Умовы атрымання: Размясціць 5 Катаховых гармат на адным роўні
Месца атрымання: Практычна кожнае
Версія Plants vs Zombies: Plants vs. Zombies (версіі iOS, Android, Nook, PlayStation 3, Xbox 360 і PlayStation Vita)
Складанасць дасягнення: Вельмі лёгкая; складаная (версія Nook)

Абарончая Кукуруза 5 (анг. Defcorn 5) — дасягненне з гульні Plants vs. Zombies.

Агульнае Edit

Каб атрымаць гэта дасягненне, трэба размясціць на адным роўні пяць Катаховых гармат. Найлепей для гэтага падыдзе міні-гульня Апошняя бітва, дзе гульцу напачатку роўня даецца 5000 сонцаў, і ён можа адразу размясціць вышэйзгаданая расліна ў патрэбнай колькасці, нават не актывуючы атаку зомбі. Аднак у Nook версіі рэжым Міні-гульні адсутнічае, таму рэкамендуецца скарыстаць для яго атрымання першы ровень у рэжыме Хуткая Гульня. Для гэтага вазьміце Збожжапульту і Катаховую гармату, таксама Сланечнік і Падвойны сланечнік, а яшчэ такія абарончыя расліны, як Сценарэх, Высокі арэх ці Гарбуз, і імгненна якія забіваюць, як Вішнёвая бомба, Бульбяная міна, Зубацік ці Халапеньё. Пад канец фінальнай хвалі пакіньце аднаго зомбі ў жывых і ачысціце лінію, на якім ён знаходзіцца, ад атакоўных раслін, і як мага больш размесціце абарончых, пакуль у вас не панабіраецца досыць сонцаў на патрэбныя Катаховыя гарматы.

Цікавыя факты Edit

  • Назва дасягнення «Defcorn 5» з’яўляецца гульнёй словаў «defensive» (бел. абарона) і «corn» (бел. кукуруза), а лічба «5» з’яўляецца ўказанне на патрэбную колькасць Катаховых гармат для атрымання дадзенага дасягнення.
    • Таксама, дадзеная назва з’яўляецца адпраўкай на «DEFCON» (абрэвіятура, анг. DEFense readiness CONdition — гатовасць абароны) — шкалу гатовасці ўзброеных сіл Злучаных Штатаў Амерыкі, якая паказвае прагрэсію становішчаў для паведамлення паміж З’яднаным камітэтам начальнікаў штабоў і камандзіраў з’яднаных камандаў. Калі судзіць па лічбе «5», то гэта «DEFCON 5» — звычайная вайсковая гатовасць, што адпавядае мірнаму часу.
  • Абарончая Кукуруза 5, Папкорнавая Вечарына і Няма Катаха, Няма Выбуху — адзіныя дасягненні, злучаныя з Катаховай гарматай.
  • На абразку дасягнення можна заўважыць знак радыеактыўнасці, у цэнтры якога змесцаваны катах кукурузы.
  • Абарончая Кукуруза 5, Кавуновая Палоса, Кветкавая Сіла — адзіныя дасягненні у гульні Plants vs. Zombies, для атрымання якіх трэба размясціць пэўныя расліны-дадаткі.
Дасягненні
Дасягненні Plants vs. Zombies
20 — Ніжэй НуляАбарончая Кукуруза 5Апошняе Стаянне ГазонакасілкаміАстыньАХ-БАХ!ВыбухоўнікДармовы перацДругое жыццёЖудасная калатушаЗазямленнеЗамагільныЗачынены БасейнКавуновая Палоса‎Мужчынская ГазонакасілкаНяма гарошын у басейнеНяма Грыбка Сярод НасНям-ням-нямСкок!Скок!Сляпая вераСонечныя ДніСпытайце мяне пра рэжым вусоўТрапіўся!Узнёслая мудрасцьХатні Лужок БяспекіХуткае ГаленнеЧас Молата!Экспрэс да Пекіна
Дасягненні DS версіі Plants vs. Zombies
Вуліная камандаСвятлоадчувальны
Дасягненні Plants vs Zombies 2: It's About Time
20 — Ніжэй НуляА-нуб-ісКлеткавае АдмаўленнеПрэм'ер-рухавікПера-перараджэннеШчыт на колахЭфект Травы
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.